Беларуская Служба

Еўракамісія прапанавала прызначыць 25 млн еўра з бюджэту ЕС на 2022 год на ахову мяжы з Беларуссю

12.11.2021 10:01
Аднак грошы з супольнага бюджэту не могуць быць прызначаныя на будаўніцтва сцяны, бо на гэта няма дазволу Ерўракамісіі.
      .
Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен.PAP/EPA/Oliver Contreras / POOL

Еўракамісія прапанавала вылучыць 25 мільёнаў еўра ў бюджэце ЕС на наступны год на ахову мяжы з Беларуссю, даведалася брусельская карэспандэнтка Польскага радыё Бэата Пламэцка. Сёння прадстаўнікі камісіі, дзяржаў-членаў і Еўрапарламента вядуць перамовы аб форме бюджэту ЕС на наступны год.

Грошы з супольнага бюджэту не будуць аднак прызначаны на будаўніцтва сцяны, бо на гэта няма дазволу Ерўракамісіі, але на ўмацаванне інфраструктуры, сістэмы назірання і абсталявання. Напрыклад, гаворка ідзе пра цеплавізійныя камеры і беспілотнікі, або транспартныя сродкі для эфектыўнай аховы мяжы.

IAR /аз