Малаві – яшчэ адна краіна, дзе палякі дапамагаюць у барацьбе з каранавірусам. Медыкі з Польскага цэнтра міжнароднай дапамогі далучылі да групы з Вялікабрытаніі, якая дзейнічае на месцы.
Рэспубліка Малаві з'яўляецца адной з краін Афрыкі, дзе зараз найгоршая эпідэмічная сітуацыя. Пра гэта Польскаму радыё паведаміла прэс-сакратар Польскага цэнтра міжнароднай дапамогі Аляксандра Руткоўска (Aleksandra Rutkowska):
-Брытанска-польская група выехала ў краіну паўднёва-ўсходняй Афрыкі ў адказ на чырвоную трывогу, абвешчаную Сусветнай арганізацыі здароўя. Чырвоная трывога азначае, што пандэмічная сітуацыя перавысіла магчымасці і патэнцыял краіны.
Лекары будуць дапамагаць у доглядзе за хворымі, але і вучыць мясцовых лекараў. Яны правядуць у Афрыцы 8 тыдняў. Выратавальная каманда Польскага цэнтра міжнароднай дапамогі была створана шэсць гадоў таму. Там працуюць лекары, медсёстры, парамедыкі. Палякі ўжо аказвалі дапамогу ў Непале, Палестыне, Ліване і Кеніі, а з моманту ўспышкі пандэміі каранавіруса ад імя польскага ўрада таксама ў Італіі, Таджыкістане, Эфіопіі і Мадагаскары.
IAR/аз