Віцэ-прэзідэнт ЗША Камала Харыс заявіла, што Злучаныя Штаты «вельмі занепакоеныя» сітуацыяй на польска-беларускай мяжы. «Што тычыцца Беларусі і таго, што адбываецца на мяжы з Польшчай, то мы вельмі заклапочаныя гэтым і ўважліва сочым за гэтым», – сказала Харыс падчас прэс-канферэнцыі ў Парыжы.
«Рэжым Лукашэнкі, я лічу, заангажаваны ў вельмі трывожныя мерапрыемствы», – дадала Камала Харыс. Віцэ-прэзідэнт ЗША паведаміла, што таксама размаўляла на гэтую тэму з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам. Яна запэўніла, што і прэзідэнт Францыі, і лідары ўсяго свету сочаць за сітуацыяй.
IAR/аз