Беларуская Служба

Пяць год таму па Парыжу пракацілася самая крывавая серыя тэрактаў у Францыі

13.11.2021 14:14
З 2012 года ў Францыі адбылося 55 тэрактаў, учыненых ісламскімі тэрарыстамі. У іх загінулі 298 чалавек.
Канцэртная зала «Батаклан»PAP/EPA/THOMAS SAMSON / POOL

Тэрарыстычныя акты ў Парыжы адбыліся позна ўвечары ў пятніцу 13 лістапада 2015 года. Амаль адначасова былі здзейсненыя некалькі нападаў джыхадзістаў: выбухі каля стадыёна «Стад дэ Франс» у Сен-Дэні, расстрэл наведвальнікаў некалькіх рэстаранаў, а таксама бойня ў канцэртнай зале «Батаклан» (дзе каля 100 чалавек былі захопленыя ў закладнікі). Ахвярамі тэракту сталі 130 загінулых і больш чым 350 параненых, з іх 99 знаходзіліся ў крытычным стане. Ахвярамі сталі ў асноўным маладыя людзі 20-30 гадоў.

Журналіст Віктар Руар, які перажыў напад на канцэртную залу «Батаклан», распавёў Польскаму радыё пра тыя падзеі:

-У сярэдзіне канцэрту мы пачулі дзіўныя гукі. На імгненне запанавала мёртвая цішыня. Потым нехта крыкнуў, маўляў, у нас страляюць. Наступіла паніка. Я ўбачыў аднаго з падрыўнікоў, які страляў у натоўп, не звяртаючы ўвагі ў каго. Я паспрабаваў уцячы, але раптам упаў на зямлю. Я зразумеў, што яны патрапілі ў мяне, ў мяне зламаныя абедзве нагі. Мая левая нага была разарваная. Я губляў шмат крыві. Мы былі ў пастцы. Адзіным рашэннем было прыкінуцца, што мы мёртвыя. Я чакаў так каля двух з паловай гадзін. Затым умяшалася паліцыя і выцягнула нас адтуль.

З 2012 года ў Францыі адбылося 55 тэрактаў, учыненых ісламскімі тэрарыстамі. У іх загінулі 298 чалавек.

iar/эж