Беларуская Служба

Падчас хваляванняў у турме найбуйнейшага гораду Эквадора загінула 68 зняволеных

14.11.2021 09:40
У турмах Эквадора часта адбываюцца бойкі паміж членамі канфліктуючых груповак. 
(zdjęcie ilustracyjne)
(zdjęcie ilustracyjne)Shutterstock/Sven Schermer

Прынамсі 68 зняволеных загінулі і 25 былі параненыя падчас хваляванняў у турме ў найбуйнейшым горадзе Эквадора Гуаякіль. Баі пачаліся ў суботу.

Губернатар правінцыі Гуаяс Пабла Арасемена (Pablo Arosemena) падчас прэс-канферэнцыі заявіў, што паліцыі ўдалося супакоіць беспарадкі.

- На месцы аказалася, што ўнутры на невялікай пляцоўцы, ужо ля ўваходу ў турму, назіралася жорсткае супрацьстаянне, выбухі ды інтэнсіўная перастрэлка. Паліцыянтам удалося прабрацца, у прыватнасці, у павільён нумар 2, і дзякуючы гэтаму смеламу рашэнню ўдалося выратаваць іншых зняволеных.

У турмах Эквадора часта адбываюцца бойкі паміж членамі канфліктуючых груповак. Часам яны перарастаюць у бойню, якая ахоплівае ўсю турму. Сёлета ў падобных інцыдэнтах загінулі амаль 300 чалавек. У верасні ў той жа турме ў Гуаякілі ў выніку беспарадкаў загінулі 119 зняволеных.

ІАР ПР/нг