Беларуская Служба

Сям’я Кадафі плануе вярнуцца да ўлады ў Лівіі

15.11.2021 18:31
Другі сын Муамага Кадафі будзе балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах у краіне.
 - a.
Лібія - флaга.jorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сын забітага 10 гадоў таму лівійскага дыктатара плануе балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах у краіне. Прадстаўнікі мясцовай выбарчай камісіі паведамілі, што Саіф аль-Іслам Кадафі толькі што зарэгістраваў сваю кандыдатуру.

Саіф аль-Іслам Кадафі – другі сын былога лівійскага дыктатара Муамара Кадафі, які кіраваў краінай больш за сорак гадоў, падчас Арабскай вясны рашуча абараняў бацьку ў заходніх СМІ.

Пасля перамогі рэвалюцыі, Саіф аль-Іслам уцёк з Трыпалі, але неўзабаве быў затрыманы і прысуджаны да смяротнага пакарання. Прысуд не быў уведзены ў выкананне і пасля шасці гарод мужчына выйшаў на волю.
Цяпер ён лічыцца адным з самых сур'ёзных кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах, прызначаных на 24 снежня. Аднак пакуль не вядома, ці галасаванне наогул адбудзецца, паколькі фракцыі, якія кіруюць асобнымі рэгіёнамі краіны, не ўзгаднілі правілаў галасавання.

Лівія калісьці была адной з самых багатых краін Паўночнай Афрыкі. Пасля звяржэння Муамара Кадафі былыя партызаны пачалі змагацца паміж сабой і прывялі да крывавай грамадзянскай вайны. Толькі апошнім часам ААН удалося давесці да заключэння пагаднення, якое дае шанец на выбары.

IAR/аз