Беларуская Служба

Ірак пачне эвакуацыю сваіх грамадзян з Беларусі

15.11.2021 10:31
Першы рэйс з Беларусі для грамадзян Іраку будзе арганізаваны 18 лістапада.
 .
Сцяг Іраку.TheDigitalArtist/pixabay.com/CC0 Public Domain

Урад Іраку абвясціў, што ў наступны чацвер пачне эвакуацыю сваіх грамадзян, якія знаходзяцца на беларуска-польскім памежжы. Эвакуацыя будзе мець «добраахвотны» характар. Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Іраку Ахмед аль-Сахаф паведаміў у эфіры іракскага тэлебачання, што першы рэйс з Беларусі для грамадзян Іраку будзе арганізаваны 18 лістапада.

IAR/аз

Амбасада Іраку ў Маскве арганізуе эвакуацыю сваіх грамадзян з Беларусі

11.11.2021 11:10
З гэтай мэтай трэба патэлефанаваць у консульства Іраку або звярнуцца ў прадстаўніцтва гэтай краіны па электроннай пошце.