Мы асуджаем інструментальнае выкарыстоўванне мігрантаў рэжымам Лукашэнкі, падкрэсліў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг. Ён запэўніў у поўнай салідарнасці з хаўруснікамі, якія падвяргаюцца міграцыйнаму ціску, то бок з Польшчай, Літвой і Латвіяй. Кіраўнік альянсу паведаміў, што НАТА ўважліва сочыць за сітуацыяй на мяжы з Беларуссю.
Адказваючы на пытанне журналістаў Енс Столтэнберг нагадаў, што кожная краіна-член альянсу мае права запусціць артыкул 4-ты Вашынгтонскага дагавора, які прадугледжвае неадкладныя кансультацыі ў сітуацыі пагрозу інтарэсам, тэрытарыяльнай цэласнасці, незалежнасці або бяспецы краіны-члена НАТА. Аднак кіраўнік альянсу падкрэсліў, што хаўруснікі ўжо пачалі кансультацыі, а ён сам заўтра ў Бруселі плануе гаварыць пра сітуацыю на мяжы з міністрамі абароны краін ЕС.
У гісторыі альянсу артыкул 4-ты быў запушчаны толькі некалькі разоў. У прыватнасці, Польшча зрабіла гэта раз, у 2014 годзе, пасля расійскай агрэсіі супраць Украіны і анексіі Крыма.
IAR/аз