Беларуская Служба

Міністры абароны краін ЕС пра сітуацыю на мяжы з Беларуссю

16.11.2021 10:04
У Бруселі пачалася  сустрэча міністраў абароны краін ЕС, прысвечаная абмеркаванню сітуацыю на мяжы з Беларуссю.
Ілюстрацыйны здымакEPA/STEPHANIE LECOCQ Dostawca: PAP/EPA

У нарадзе бярэ ўдзел генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг.

На сустрэчы Польшча павінна прадставіць апошнюю інфармацыю пра тое, што адбываецца на мяжы з Беларуссю. Варшава таксама збіраецца выказаць падзяку за салідарнасць як з боку ЕС, так і НАТА.

Учора кіраўнік Паўночнаатлантычнага альянсу абвясціў, што сёння будзе размаўляць з міністрамі абароны на гэтую тэму. "Мы цесна кансультуемся з нашымі саюзнікамі. Я таксама кантактую з лідарамі Еўрасаюза", - сказаў Енс Столтэнберг. Ён дадаў, што пакуль гарантаванай пагрозы нападу ні на адну з дзяржаў-членаў няма, «але мы бачым складаную сітуацыю на мяжы з саюзнікамі».

Кіраўнік НАТА асудзіў беларускі рэжым за выкарыстанне мігрантаў у гібрыдных дзеяннях супраць Польшчы, Літвы і Латвіі і запэўніў іх у салідарнасці.

У сваю чаргу Еўрасаюз выдаў згода на накіраванне 25 мільёнаў еўра на ахову мяжы з Беларуссю ў бюджэце на наступны год. Еўрапарламент і краіны-чальцы ЕС прынялі прапанову Камісіі ў гэтым пытанні, завяршыўшы а паўночы пагадненне ў справе бюджэту.

Дадатковыя грошы пойдуць не на ўзвядзення фізічнага бар'ера,  або сцяны з калючага дроту. 25 мільёнаў еўра будуць выдадзеныя на паляпшэнне інфраструктуры, сістэм назірання і оптаэлектронных сістэм, цеплавізійных камер і беспілотнікаў, а таксама спецыялізаваных транспартных сродкаў.

юл