Беларуская Служба

Ірак абвясціў, што верне мігрантаў у краіну

16.11.2021 12:01
Іракскія ўлады адпраўляюць у Беларусь першы самалёт, каб забраць сваіх грамадзян, якія заселі на мяжы з Польшчай.
Ілюстрацыйны здымакImage by blende12 from Pixabay/CC0

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Ірака. Чарговыя блізкаўсходнія краіны паведамляюць пра абмежаванні палётаў у Мінск, што павінна спыніць спробы іх жыхароў трапіць у Еўрасаюз праз Беларусь.

Як паведаміў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Ірака, самалёт павінен вылецець у Беларусь у чацвер. Урад у Багдадзе паведаміў, што да гэтага часу больш за паўтысячы іракцаў, якія раней былі перавезеныя беларускімі ўладамі праз Мінск да польскай мяжы, заявілі аб жаданні вярнуцца ў краіну.

Вядома, што цяпер у памежным рэгіёне знаходзіцца некалькі тысяч мігрантаў. Большасць з іх - іракцы або іракскія курды. Паводле дадзеных уладаў у Эрбіле, апошніх можа быць да васьмі тысяч. Прадстаўнікі курдскіх уладаў у Польшчы раней у інтэрв'ю Польскаму радыё заявілі, што дапамогуць сваім грамадзянам, якія жадаюць вярнуцца ў краіну.

Пасля выкрыцця працэдуры ўвозу мігрантаў у Беларусь улады Ірака і Курдыстана прыпынілі прамыя рэйсы ў Мінск. Таксама не прапускаюць грамадзян Ірака, Сірыі, Емена і Афганістана праз аэрапорты Дубая і Стамбула, адкуль яны раней перасаджваліся на рэйсы ў Беларусь.

Улады Ірака і Курдаў таксама закрылі беларускія дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў Багдадзе і Эрбілі.

ПР/юл