Прэзідэнты Украіны і Турцыі Уладзімір Зяленскі і Рэджэп Таіп Эрдаган размаўлялі па тэлефоне аб пытаннях бяспекі і супрацы ў сферы абароннай прамысловасці. Украіна выкарыстоўвае, сярод іншага, турэцкія беспілотныя лятальныя апараты падчас аперацый на Данбасе.
Як паведамляе адміністрацыя прэзідэнта Украіны, падчас перамоваў Зяленскі і Эрдаган абмеркавалі сітуацыю ў рэгіёне, а таксама ўмацаванне бяспекі ў басейне Чорнага мора. Прэзідэнты пагадзіліся, што цяперашняе ўзаемнае стратэгічнае партнёрства паміж краінамі ўмацоўвае ўзброеныя сілы Украіны і Турцыі.
Быў абмеркаваны і шэраг авіяцыйных праектаў. Нядаўна амбасадар Украіны ў Турцыі паведаміў, што неўзабаве на Дняпры пачнецца вытворчасць турэцкіх баявых беспілотнікаў Bayraktar. Зараз ва Украіне 6 такіх машын. У канцы кастрычніка яна выкарыстала адзін з іх, каб знішчыць гармату, з якой прарасійскія баевікі атакавалі ўкраінскія пазіцыі.
IAR PR/нг