Беларуская Служба

У Еўрасаюзе расце інфляцыя, Польшча ўжо не лідар у гэтым рэйтынгу

17.11.2021 18:16
Летась найбольш хуткімі тэмпамі раслі цэны ў Літве.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock/VideoFlow

У Еўрасаюзе расце інфляцыя, Польшча ўжо не лідар у гэтым рэйтынгу. Сталі вядомыя звесткі статыстычнага ўпраўлення ЕС. Паводле Еўрастата, цэны ў Польшчы былі вышэйшыя на 6,4% у параўнанні з сітуацыяй папярэдняга года, ва ўсім ЕС – на 4,4 працэнта.

Летась найбольш хуткімі тэмпамі раслі цэны ў Літве, дзе інфляцыя склала 8,2%, далей ідуць Эстонія – 6,8 працэнта і Венгрыя – 6,6 працэнта. Чацвёртае месца займае Румынія з гадавой інфляцыяй 6,5 працэнта, за ёй ідзе Польшча. Самая нізкая інфляцыя зафіксаваная на Мальце – 1,4 працэнта, у Партугаліі – 1,8 працэнта, у Фінляндыі і Грэцыі – па 2,8 працэнта.

Рост інфляцыі ў першую чаргу абумоўлены ростам коштаў на энерганосьбіты, таксама на яго паўплываў рост коштаў на паслугі, не энергетычныя прамысловыя тавары, прадукты харчавання, алкаголь і тытунь.

IAR PR/нг