У заяве яны падкрэслілі, што дзеянні Беларусі чэрствыя і падвяргаюць небяспецы жыцці людзей.
Міністры замежных спраў G7 падкрэслілі сваю салідарнасць з Польшчай, Літвой і Латвіяй, якія, сталі аб'ектам правакацыйнага выкарыстання нелегальнай міграцыі ў якасці гібрыднай атакі.
У дакуменце падкрэсліваецца, што дзеянні беларускага рэжыму з'яўляюцца спробай адцягнуць увагу ад парушэнняў міжнародных норм, асноўных правоў і свабод у Беларусі. Міністры заклікалі спыніць міграцыйную дзейнасць, каб прадухіліць далейшыя пакуты і смерць.
«Мы будзем працягваць працаваць разам, каб прыцягнуць вінаватых асоб да адказнасці і падтрымаць грамадзянскую супольнасць і правы чалавека ў Беларусі», — гаворыцца ў заяве.
G7 - гэта група краін з самай магутнай эканомікай у свеце. Да іх адносяцца: Францыя, Японія, Германія, ЗША, Вялікабрытанія, Італія і Канада. З імі супрацоўнічаюць прэзідэнты Еўрапейскай Рады і Еўракамісіі, як прадстаўнікі Еўрасаюза.
ПР/юл