За апошні тыдзень Літва не прапусціла на сваю тэрыторыю больш за шэсцьсот мігрантаў, якія спрабавалі перасекчы мяжу. Усяго з пачатку жніўня на тэрыторыю гэтай краіны спрабавалі трапіць больш за сем тысяч чалавек. Вільня вяртае мігрантаў з пачатку жніўня, пасля таго як за кароткі час у Літву з Беларусі нелегальна ўехалі больш за чатыры тысячы чалавек.
Большасць з іх змешчана ў некалькі ізалятараў і чакаюць рашэння ўладаў аб прадстаўленні прытулку. Міністэрства ўнутраных спраў паведаміла, што каля 80 мігрантаў павінны добраахвотна вярнуцца ў свае краіны на працягу наступнага тыдня. У гэтым дапамагаюць ірацкія консулы, якія дапамагаюць падрыхтаваць адпаведныя дакументы.
Між тым у інтэрв'ю Delfi прэм'ер-міністр Інгрыда Шыманітэ згадала пра перамовы канцлера Германіі Ангелы Меркель і Аляксандра Лукашэнкі. Яна выказала надзею, што Еўрасаюз зможа заставацца адзіным у сваіх ацэнках і што гэта не будзе азначаць, што «перамоў з людзьмі, якія шантажуюць Супольнасць і спрабуюць атрымаць прызнанне».
Учора Інгрыда Шымонітэ таксама размаўляла пра сітуацыю на мяжы са старшынёй Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен. На думку кіраўніка літоўскага ўраду, саступкі Мінску не вырашыць праблем, а толькі адцягнуць увагу ад галоўнага віноўніка гэтага гуманітарнага крызісу, якім з'яўляецца Аляксандр Лукашэнка. Яна дадала, што санкцыі ЕС, уведзеныя супраць мінскага рэжыму, павінны заставацца ў сіле да прынцыповай змены сітуацыі на межах.
ПР/юл