Беларуская Служба

Вярхоўная рада Украіны абмяркуе эмбарга на імпарт тавараў з Беларусі

20.11.2021 17:22
Украіна застаецца найбуйнейшым рынкам збыту беларускіх нафтапрадуктаў.
Сцяг Украіныpixaby.com /CCO

Дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны абмяркуюць забарону на імпарт тавараў з Беларусі на заканадаўчым узроўні. Праект закона аб эмбарга зарэгістраваны 19 лістапада.

Законапраект распрацаваў народны дэпутат Украіны Аляксандр Дануца з палітычнай партыі «Слуга народа». Рэгістрацыя праекта закону азначае, што дэпутаты абмяркуюць яго, але не азначае, што ён пасля гэтага будзе прыняты.

Украіна застаецца найбуйнейшым рынкам збыту беларускіх нафтапрадуктаў, зазначае «Еўрарадыё». У мінулым годзе туды пайшло 45,2% нафтапрадуктаў у вартасным выражэнні, або 37,5% фізічнага экспарту. Украіна прынесла Беларусі 86% выручкі ад рэалізацыі бітуму і 88% ад продажаў нафтавых газаў.

вс