Украінская выведка мяркуе, што Расія можа напасці на Украіну зімой. Гэта можа адбыцца як з паўднёвага ўсходу, так і з тэрыторыі Беларусі.
Начальнік галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў у інтэрв'ю амерыканскаму выданню Military Times падкрэсліў, што ўкраінскія даныя адпавядаюць тым, якія дае амерыканская выведка. Паводле Буданава, Расія рыхтуецца да ваеннай агрэсіі. Гэта можа адбыцца ў канцы студзеня ці пачатку лютага.
Для нападу Крэмль павінен выкарыстоўваць паветраныя, дэсантныя, артылерыйскія і пяхотныя сілы. Акрамя ўсходняй мяжы нападу могуць падвергнуцца таксама партовыя гарады Адэса і Марыупаль. Напад можа адбыцца і з акупаванага Крыму. Таксама войскі могуць уварвацца праз паўночную мяжу з Беларуссю.
Дадзеныя ўкраінскай выведкі паказваюць, што расіяне сабралі на мяжы з Украінай 92 тысячы вайскоўцаў.
ав