Беларуская Служба

Кітай панізіў статус дыпламатычных адносін з Літвой да ўзроўню часовага паверанага ў справах

21.11.2021 15:38
Гэта рэакцыя Пекіна на адкрыццё прадстаўніцтва Тайваня ў Вільні.
Сцяг Літвыpixabay.com/CC0 Public Domain/Deutsch

Дыпламатычны канфлікт паглыбляецца, а літоўскія ўлады папярэджваюць іншыя еўрапейскія краіны пра рост уплыву Кітая ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

Улетку літоўскія ўлады пагадзіліся адкрыць прадстаўніцтва ў Вільні, якое з'яўляецца першым у Еўрасаюзе, якое атрымала назву «Тайваньскі офіс». Дагэтуль пляцоўкі, якія прадстаўлялі інтарэсы Тайваня ў іншых краінах, называліся «офісамі Тайбэя».

Кітайскія ўлады лічаць гэтую змену непрымальнай. Па гэтай прычыне ў жніўні Кітай адклікаў на нявызначаны тэрмін свайго амбасадара з Вільні і запатрабаваў ад літоўскага амбасадара пакінуць Кітай, што і адбылося праз некалькі тыдняў.

З гэтага часу фармальна кіраваць прадстаўніцтвамі Кітая ў Літве і Літвы ў Кітаі змогуць толькі дыпламаты ў рангу часовага паверанага ў справах. Пры гэтым Літва фармальна падтрымлівае дыпламатычныя адносіны з Кітайскай Народнай Рэспублікай, а не з Тайванем. Тым не менш, у апошнія месяцы літоўскія ўлады ўсё часцей папярэджваюць іншыя еўрапейскія краіны аб патэнцыйна пагрозлівым умяшанні Кітая ў бяспеку ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

Міністэрства замежных спраў Літвы выказала шкадаванне аб рашэнні кітайскіх уладаў.

ав