Міністр замежных справаў Францыі Жан-Іў Ле Дрыян распавёў, што Уладзімір Пуцін абяцаў Эмануэлю Макрону садзейнічаць урэгуляванню міграцыйнага крызісу, які быў інспіраваны рэжымам Лукашэнкі. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
«Расія павінна аказаць ціск на Беларусь», – сказаў Жан-Іў Ле Дрыян тэлеканалу LCI.
Паводле міністра, Уладзімір Пуцін падчас нядаўняй тэлефоннай размовы паабяцаў Эманюэлю Макрону, што ўмяшаецца ў сітуацыю і націсне на афіцыйны Менск, каб спыніць міграцыйны крызіс. Цяпер расійскі прэзідэнт мусіць выканаць свае абяцанні.
Вядома, што прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон правёў тэлефонныя перамовы з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным 15 лістапада. У той жа дзень Ангела Мэркель размаўляла па тэлефоне з Аляксандрам Лукашэнкам.
яс