Беларуская Служба

У Туркменістане пазбаўляюць права родным зняволеных і мігрантаў купляць танныя прадукты

22.11.2021 10:02
Новаўвядзенні прывядуць да рэзкага зніжэння колькасці грамадзян, якія маюць права на атрыманне танных прадуктаў харчавання
 .
Ілюстрацыйнае фота. Фота RFE/RL

Афіцыйна ўлады гэтага распараджэння не каментуюць, але апавяшчэнне аб пазбаўленні права прадаваць прадукты па субсідаваных цэнах некалькім катэгорыям асобаў 18 лістапада на паседжанні мясцовага гандлёвага ўпраўлення атрымалі супрацоўнікі крамаў аднаго з раёнаў на ўсходзе Туркменістану, паведамляе RFE/RL.

Журналісты звязваюць новаўвядзенне з тым, што ў Туркменістане працягвае пагаршацца эканамічная сітуацыя і ўсё больш бракуе звычайных прадуктаў.

У набор харчоў, якія прадаюцца па субсідаваных цэнах, звычайна ўваходзяць мука і алей, а таксама часам курыныя кумпячкі, цукар і яйкі. Для пакупкі субсідаваных прадуктаў у сям'і павінны быць пагашаны ўсе даўгі па камунальных плацяжах.

Для большай часткі насельніцтва Туркменістану прадукты, якія прадаюцца па субсідаваных цэнах, зʼяўляюцца адзінай крыніцай харчавання.

вх