Беларуская Служба

Нямеччына адмовілася забраць 2 тысячы мігрантаў з Беларусі

22.11.2021 15:30
Берлін афіцыйна адмовіў рэжыму Лукашэнкі ў прыняцці на сваю тэрыторыю 2 тысяч мігрантаў.
Przy polsko-białoruskiej granicy trwa kryzys migracyjny, w którym wykorzystywani są migranci z Bliskiego Wschodu
Przy polsko-białoruskiej granicy trwa kryzys migracyjny, w którym wykorzystywani są migranci z Bliskiego WschoduUlf Mauder/PAP

Людзі застаюцца на беларускай тэрыторыі, але Ірак плануе наступны эвакуацыйны рэйс, каб вярнуць іх на радзіму з няпростых умоваў, у якія яны трапілі.

Берлін афіцыйна адмовіў рэжыму Лукашэнкі ў прыняцці на сваю тэрыторыю 2 тысяч мігрантаў з краін Блізкага Ўсходу. Пра гэта паведаміў прадстаўнік нямецкага ўраду, піша Deutsche Welle.

Міністэрства замежных спраў Нямеччыны трымае кантакт з беларускімі ведамствамі праз сваю амбасаду ў Мінску. Гэта стала вядома са словаў афіцыйнай прадстаўніцы міністэрства Андрэа Засэ.

Раніцай 22 лістапада кіраўнік МЗС Нямеччыны Хайка Маас (Heiko Maaß) назваў дзеянні Лукашэнкі ў міграцыйным крызісе «цынічным выкарыстаннем людзей».

Раней непрызнаныя ўлады Беларусі заявілі, што ня будуць выконваць свае міжнародныя абавязальніцтвы па ахове мяжы і вырашылі спрыяць пропуску мігрантаў у Еўрасаюз, спасылаючыся на ўласнае жаданне саміх мігрантаў трапіць да сваякоў у Нямеччыну. Гэта справакавала буйны памежны канфлікт з сумежнымі Польшчай, Латвіяй і Літвой.

Пасля гэтага Аляксандр Лукашэнка, Уладзімер Макей і іншыя прадстаўнікі непрызнаных ЕС і ЗША ўладаў сталі вінаваціць у стварэнні крызісу з мігрантамі краіны Захаду.

"Радыё Свабода" / вх