У гандлёва-лагістычны цэнтр, дзе цяпер знаходзяцца мігранты, прыбылі эксперты Еўракамісіі, сцвярджае БЕЛТА. Пры гэтым яны папрасілі даць ім магчымасць пагаварыць з мігрантамі без суправаджэння беларускага боку.
Пра мэты місіі БЕЛТА не паведамляе. Але напярэдадні ў Брусэлі спікер па пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Петэр Стана казаў аб магчымым удзеле ЕС у вырашэнні крызісу. Гаворка ідзе выключна пра вяртанне мігрантаў на радзіму.
«Мы шукаем магчымасці правядзення тэхнічных перамоваў, з агенцтвамі ААН і суразмоўцамі ў Беларусі на тэхнічным экспертным узроўні, каб убачыць, як мы можам дапамагчы садзейнічаць бяспечнай рэпатрыяцыі людзей, якія затрымаліся ў Беларусі», – сказаў Стана.
"Еўрарадыё" / вх