Прышчэпачная кампанія афіцыйна пачалася ў аўторак, 23 лістапада, але яшчэ напярэдадні ў некаторых раёнах краіны дзеці мелі магчымасць прышчапіцца вакцынай BioNTech/Pfizer. Упаўнаважаны па барацьбе з каронавірусам Салман Сарка назваў старт кампаніі «святам для дзяцей і бацькоў, якія зараз могуць абараніць сваіх дзяцей».
Прэм'ер-міністр Ізраіля Нафталі Бенет раней заклікаў бацькоў не перашкаджаць вакцынацыі дзяцей, падкрэсліўшы, што прышчэпка бяспечная і эфектыўная.
Дзеці атрымліваюць траціну дарослай дозы. Па дадзеных вытворцы, у гэтай узроставай групе эфектыўнасць вакцыны BioNTech / Pfizer дасягае 91 працэнта.
У Ізраілі колькасць заражэнняў каронавірусам зніжаецца ўжо два месяцы. Напярэдадні міністэрства аховы здароўя краіны зарэгістравала 454 новыя выпадкі. У верасні ў некаторыя дні сутачная колькасць заражэнняў перавышала 11 тысяч. Эксперты, аднак, папярэджваюць аб пагрозе новага ўсплёску інфекцыі.
Паводле dw.com / вх