Беларуская Служба

Міністр аховы здароўя Германіі заклікаў увесці сур'ёзныя санітарныя абмежаванні

23.11.2021 17:54
Германія цяпер зʼяўляецца адной з краін з самым хуткім ростам колькасці новых каронавірусных інфекцый.
Nowa ustawa o ochronie przed infekcjami w Niemczech.
Nowa ustawa o ochronie przed infekcjami w Niemczech. Shutterstock

Міністр аховы здароўя гэтай краіны Енс Спан (Jens Spahn) заклікаў зрабіць прышчэпку як мага больш людзей, а ўлады асобных федэральных земляў – зноў увесці абмежаванні, каб спыніць распаўсюджванне віруса.

«Гэта можа прагучаць цынічна, але да канца зімы амаль усе ў Германіі будуць альбо прышчэплены, выздаравеюць, альбо памруць», – дадаў ён.

Нямецкі парламент цяпер разглядае ўвядзенне абавязковай вакцынацыі. Сітуацыя ў Германіі абвастрылася настолькі, што Дзярждэпартамент ЗША заклікаў сваіх грамадзян адкласці паездку ў гэтую краіну.

У суседняй Аўстрыі ўжо дзейнічае поўны лакдаўн.

Informacyjna Agencja Radiowa

IAR/вх

Аўстрыя: ад сёння ўведзены поўны лакдаўн

22.11.2021 13:27
 Урад хоча такім чынам паўплываць на чацвёртую хвалю каронавіруса.

Ізраіль пачаў масавую вакцынацыю дзяцей ад каронавіруса

23.11.2021 14:02
Прышчэпку ад каронавіруса змогуць атрымаць у Ізраілі да 1 млн дзяцей ва ўзросце ад 5 да 11 гадоў.