Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблоньскі заявіў, што рызыка эскалацыі вайны ва Украіне вельмі сурʼёзная. У эфіры Польскага радыё дыпламат адзначыў, што Расія спрабуе ўзмоцніць гэты канфлікт, выкарыстоўваючы як ваенны, так і эканамічны ціск:
-Расія сёння нарошчвае вайсковую прысутнасць ля межаў з Украінай, паступаюць сігналы аб гатовасці Расіі нарушыць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Дадткова Расія хоча заблакаваць пастаўкі газу ва Украіну, каб паставіць урад у Кіеве ў сітуацыю вельмі сурʼёзнага энергетычнага крызісу пасярод зімы. Сітуацыя вельмі сурʼёзная. Польскі ўрад размаўляе з партнёрамі аб тым, якія дзеянні ажыццявіць, каб прымусіць Расію адмовіцца ад гэтых агрэсіўных намераў.
Паводле звестак украінскай выведкі, Расія сабрала на мяжы з Украінай больш за 92 тысячы вайскоўцаў. Групіроўка расійскіх войскаў можа перасекчы мяжу і атакаваць Украіну на пачатку наступнага года.
iar/эж