Беларуская Служба

Прэзідэнт Чэхіі прызначыў Пэтра Фіалу прэм'ерам

28.11.2021 12:18
З прызначэннем Фіалы ў краіне два прэмʼер-міністры. 
         -
Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Зэман у нядзелю прызначыў Пэтра Фіалу прэм'ер-міністрам чэшскага ўрада PAP/EPA/VONDROUS ROMAN / POOL

Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Зэман у нядзелю прызначыў Пэтра Фіалу прэм'ер-міністрам чэшскага ўрада. Цырымонія прайшла ў замку ў Ланах з захаваннем надзвычайных мер эпідэмічнай бяспекі. З-за эпідэмічнай сітуацыі і санітарных правілаў, якія дзейнічаюць у Чэхіі, прэзідэнта аддзялілі ад іншых удзельнікаў цырымоніі спецыяльнай шкляной заслонай.

Фіала ўзначаліць правацэнтрысцкі ўрад пяці партый, якія маюць большасць (108 месцаў) у Палаце дэпутатаў (200 месцаў).

Прэзідэнт заявіў, што хоча хутчэй прызначыць новы кабінет, але пры гэтым заявіў, што хоча пагутарыць з усімі кандыдатамі ў міністры. Паводле слоў прэзідэнта, гэтыя сустрэчы павінны скончыцца 13 снежня.

З прызначэннем Фіалы ў краіне два прэмʼер-міністры. Андрэй Бабіш працягвае ўзначальваць урад, які сыходзіць і скончыць сваю місію, як толькі прэзідэнт прызначыць новы ўрад.

ав