Беларуская Служба

Дэпутат Еўрапарламента: Не бачна вялікага скептыцызму да «ПП-2» у новым нямецкім урадзе

29.11.2021 11:26
Нічога не сведчыць аб адмове ад будаўніцтва нямецка-расійскага газаправода.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock/Alexander Chizhenok

Як новы нямецкі ўрад паставіцца да трубаправода «Паўночны паток-2»?. Кааліцыйнае пагадненне было падпісана на мінулым тыдні. Дэпутат Еўрапарламента ад польскай партыі «Права і справядлівасць» Здзіслаў Краснадэмбскі мяркуе, што пазіцыя Германіі па пытанні газаправода не зменіцца, нягледзячы на тое, што «зялёныя» увойдуць у будучую ўрадавую кааліцыю.

Краснадэмбскі заявіў у эфіры Польскага радыё, што нічога не сведчыць аб адмове ад будаўніцтва нямецка-расійскага газаправода:

- У кааліцыйнай дамове, а таксама падчас перамоваў пытанне «Паўночнага патоку-2» не было важнейшым, на колькі мне вядома. Так што падобна на тое, што «Зялёныя» ужо адмовіліся ад свайго скептычнага стаўлення да Расіі. Праўда, спадарыня Аналена Бэрбок будзе міністрам замежных спраў, але ў гэтай дамове няма гаворкі пра адносіны з Расіяй. Так што няма доказаў на тое, што адбудзецца абвастрэнне курсу ў адносінах Расіі.

Нядаўна стала вядома аб прыпыненні працэдуры сертыфікацыі газаправода «Паўночны паток-2». Афіцыйнай прычынай сталі фармальныя пытанні.

нг