У Маскоўскім гарадскім судзе пачаліся папярэднія слуханні па справе аб ліквідацыі ПЦ «Мемарыял». Пракуратура абвінаваціла аб'яднанне ў апраўданні экстрэмізму. Прадстаўнікі арганізацыі заявілі, што абвінавачванні беспадстаўныя і палітычна матываваныя.
Праваабарончы цэнтр «Мемарыял» сочыць за захаваннем канстытуцыйных правоў грамадзян у Расіі. Ён дапамагае палітвязням і вядзе ўлік парушэнняў правоў чалавека.
На думку пракуратуры, тое, што «Мемарыял» уключыў у спіс палітвязняў асоб, звязаных з арганізацыямі, забароненымі ў Расіі, можна кваліфікаваць як апраўданне экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці.
Кіраўнік Цэнтра Аляксандр Чаркасаў заявіў, што прызнанне людзей палітвязнямі не раўназначна апраўданню тэрарызму. З іншага боку, некаторыя члены савета па правах чалавека Крамля заявілі, што паняцце «апраўданне экстрэмізму» наогул не функцыянуе ў расійскім заканадаўстве.
IAR PR/нг