Беларуская Служба

У Рызе блок НАТА абгаворвае крызіс бяспекі ва Усходняй Еўропе

30.11.2021 10:02
У Рызе не чакаецца ніякіх рашэнняў адносна ваеннай дзейнасці НАТА, але ў латвійскай сталіцы, верагодна, у чарговы раз прагучаць словы падтрымкі Польшчы і Прыбалтыкі.
NATO jest dla nas solidnym gwarantem bezpieczeństwa.
NATO jest dla nas solidnym gwarantem bezpieczeństwa. PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

НАТА ў чарговы раз будзе размаўляць аб крызісе ва Усходняй Еўропе. Апошнія дзеянні Беларусі і Расіі стануць галоўнай тэмай выязнога пасяджэння міністраў замежных спраў краін Альянсу, якое праходзіць, у аўторак 30 лістапада ў Рызе.

Латвія з'яўляецца адной з краін, якая больш за ўсё асцерагаюцца дзеянняў Беларусі і Расіі. Перад пачаткам сённяшняй сустрэчы міністр абароны Латвіі прапанаваў пастаяннае размяшчэнне амерыканскіх войскаў у гэтай краіне. Некалькімі днямі раней прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда таксама прапанаваў павялічыць ваенную прысутнасць блока ў гэтым рэгіёне.

Генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Енс Столтэнберг, які з нядзелі знаходзіцца з візітам у Рызе, падкрэсліў, што сустрэча міністраў павінна стаць знакам падтрымкі краін-членаў Альянсу ва Усходняй Еўропы. Енс Столтэнберг таксама папярэдзіў Расею «якая збірае войскі на мяжы з Украінай:

-Любая будучая агрэсія Расіі супраць Украіны абыдзецца дарагой цаной і будзе мець сурʼёзныя палітычныя і эканамічныя наступствы для Расіі. Расія павінна праявіць празрыстасць, паменшыць напружанасць і прывесці да дээскалацыі сітуацыі.

У Рызе не чакаецца ніякіх рашэнняў адносна ваеннай дзейнасці НАТА, але ў латвійскай сталіцы, верагодна, у чарговы раз прагучаць словы падтрымкі Польшчы і Прыбалтыкі. У сустрэчы таксама прымуць удзел міністры замежных спраў Украіны і Грузіі. Абедзве краіны ў апошнія гады сталі абʼектамі агрэсіі з боку Расіі.

iar/эж

Генеральны сакратар НАТА наведвае ў Латвіі шматнацыянальны батальён

29.11.2021 09:53
Усходні фланг NATO быў узмоцнены некалькі гадоў таму ў адказ на агрэсіўныя дзеянні Расіі і анексію Крыма. 

Мігранты не спыняюць спробы прарвацца ў ЕС з Беларусі

29.11.2021 13:24
На беларуская польскай мяжы кожны дзень маюць месца спробы нелегальнага пераходу праз мяжу. Мігранты дзейнічаюць у групах пры падтрымцы беларускіх сілавікоў.