Беларуская Служба

Ёсць зялёнае святло ад амбасадараў ЕС на санкцыі супраць беларускага рэжыму

01.12.2021 10:35
Працэдуры будуць завершаны заўтра, калі рашэнне будзе аўтаматычна зацверджана міністрамі энергетыкі краін-членаў, якія збіраюцца ў Бруселі.
Урсула фон дэр Ляен PAP/EPA/Olivier Matthys / POOL

Ёсць згода амбасадараў краін ЕС на далейшыя санкцыі супраць беларускага рэжыму за выкарыстанне мігрантаў у гібрыднай атацы на ЕС. Працэдуры будуць завершаны заўтра, калі рашэнне будзе аўтаматычна зацверджана міністрамі энергетыкі краін-членаў, якія збіраюцца ў Бруселі. Праз некалькі гадзін адпаведная інфармацыя павінна з'явіцца ў Афіцыйным часопісе ЕС. Тады таксама стане вядома, хто менавіта трапіць у чорны спіс.

Учора Радыё Свабода паведамляла, што ў спіс увойдуць 17 чыноўнікаў і 11 арганізацый. Санкцыі пачнуць дзейнічаць з дня падпісання і публікацыі. У спіс увайшлі прадпрыемствы з Беларусі, Сірыі і Турцыі, а таксама беларускія памежнікі, суддзі і прапагандысты.

Еўрапейская Рада ўнесла змены ў крытэры прызначэння санкцый, каб «дазволіць прымяненне мэтавых абмежавальных захадаў у дачыненні фізічных і юрыдычных асобаў, аб’ектаў або органаў, якія арганізуюць або спрыяюць дзейнасці рэжыму Лукашэнкі ў садзейнічанні незаконнаму перасячэнню знешніх межаў дзяржавы-члена або кантрабандзе забароненых або небяспечных грузаў на тэрыторыю дзяржавы-сябра».

Асобы, якія трапяць пад санкцыі:
Ігар Кручкоў, начальнік асобнай службы актыўных мерапрыемстваў спецназу Дзяржаўнага памежнага камітэту;
Анатоль Лапо, генерал-лейтэнант, кіраўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Рэспублікі Беларусь;
Канстанцін Моластаў, начальнік Гродзенскай памежнай групы;
Павал Харчанка, начальнік Полацкай памежнай групы;
Ігар Гутнік, начальнік Брэсцкай групы аховы;
Аляксандар Давідзюк, кіраўнік Лідскага памежнага атраду;
Максім Бутранец, кіраўнік Смаргонскага памежнага атраду;
Анатоль Глаз, прэс-сакратар МЗС Беларусі;
Сяргей Епіхаў, суддзя Менскага раённага суду;
Ігар Любавіцкі, суддзя Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь;
Сяргей Гіргель, старшы пракурор Генеральнай пракуратуры;
Валянціна Кулік, суддзя Вярхоўнага суду;
Андрэй Пракапук, выканаўчы дырэктар у фінансавых расследаваннях Дзяржкантролю;
Ігар Маршалаў, дырэктар Дэпартаменту фінансавых расследаванняў Дзяржкантролю;
Ганна Сакалоўская, суддзя Калегіі Вярхоўнага суду ў грамадзянскіх справах;
Марат Маркаў, кіраўнік тэлеканала АНТ;
Дзьмітры Карсюк, суддзя Цэнтральнага раённага суду Беларусі.

Кампаніі і арганізацыі, якія апынуцца пад санкцыямі:
авіякампанія «Белавія»;
турыстычная фірма «Цэнтаркурорт»;
турыстычнае агенцтва «Оскартур»;
гатэль «Мінск»;
гатэль «Планета»;

Асобная служба актыўных мерапрыемстваў (АСАМ);
авіякампанія Cham Wings Airlines (Сырыя);
пашпартна-візавы цэнтр VIP Grub (Турэччына);
«Гродна Азот»;
«Беларусьнафта»;
«Гродна Хімвалакно»;
«Белшына».

Гэта будзе пяты пакет санкцый супраць тых, хто падтрымлівае рэжым Лукашэнкі. Яны пакараныя за тое, што дапамагалі антыдэмакратычнай палітыцы сваімі дзеяннямі або фінансава.

ав

Пад новыя санкцыі трапяць 17 чыноўнікаў і 11 арганізацый

30.11.2021 12:41
Заўтра будзе абвешчаны пяты санкцыйны спіс Еўрасаюзу