Беларуская Служба

Пуцін: Расія хоча дамоваў аб непашырэнні НАТА на ўсход

01.12.2021 15:23
Ён прапанаваў заходнім краінам «пачаць прадметныя перамовы на гэтую тэму».
Уладзімір ПуцінPAP/EPA/MIKHAIL METZEL / KREMLIN POOL / SPUTNIK

Прэзідэнт Уладзімір Пуцін заявіў у сераду, што Расія будзе настойваць на перамовах з ЗША і НАТА на распрацоўцы пагадненняў, якія будуць выключаць пашырэнне Паўночнаатлантычнага альянсу на ўсход і разгортванне «пагрозлівых сістэм узбраенняў» паблізу межаў Расіі.

«Першая задача перад нашай дыпламатыяй – дасягненне моцных, трывалых і доўгатэрміновых гарантый бяспекі», – сказаў Пуцін на цырымоніі прыняцця даверчых грамат ад замежных амбасадараў.

Ён дадаў, што «ў дыялогу са Злучанымі Штатамі і іх саюзнікамі» Расія «будзе настойваць на распрацоўцы канкрэтных пагадненняў, якія выключаюць любое далейшае прасоўванне НАТА на ўсход і разгортванне пагрозлівых сістэм узбраенняў у непасрэднай блізкасці ад межаў Расіі.

Ён прапанаваў заходнім краінам «пачаць прадметныя перамовы на гэтую тэму». Ён падкрэсліў, што Расія хоча, каб гэтыя гарантыі бяспекі мелі юрыдычную форму, а не былі «вуснымі заявамі», якіх, на яго думку, раней не выконвалі заходнія краіны.

«Мы не жадаем ніякіх асаблівых умоў для сябе. Мы разумеем, што любыя дамоўленасці павінны ўлічваць інтарэсы Расіі і ўсіх еўраатлантычных краін», – сказаў Пуцін.

Ён заявіў, што Расія «зацікаўлена ў выбудоўванні канструктыўнага падыходу ў пабудове раўнапраўнага міжнароднага супрацоўніцтва».

ав

Лукашэнка кажа, што гатовы вярнуць у Беларусь ядзерную зброю

30.11.2021 19:33
Ён зрабіў такую заявую ў інтэрв’ю Дзмітрыю Кісялёву, дырэктару агенцтва «Россия сегодня».