Беларуская Служба

Папа Францішак да прадстаўнікоў Праваслаўнай царквы: Гісторыя нас падзяліла, час для супрацоўніцтва

03.12.2021 09:12
У другі дзень свайго візіту на Кіпр Папа наведаў кіраўніка мясцовай Праваслаўнай царквы Хрызастома ІІ. 
Папа ФранцішакPAP/EPA/KATIA CHRISTODOULOU

Падчас сустрэчы з біскупамі Святога сінода Кіпрскай Праваслаўнай царквы ў Нікасіі Папа Францішак заявіў у пятніцу, што гісторыя прынесла глыбокі гістарычны раскол, але цяперашні час патрабуе паглыблення дыялогу, братэрства і супрацоўніцтва і смелыя жэсты.

У другі дзень свайго візіту на Кіпр Папа наведаў кіраўніка мясцовай Праваслаўнай царквы Хрызастома ІІ. Затым ён сустрэўся з архіерэямі Святога сінода ў праваслаўным саборы Іаана Багаслова XVII ст.

Францішак падзякаваў Хрызастому ІІ за яго «адкрытае сэрца» і прыхільнасць спрыянню дыялогу. «У нас агульнае апостальскае паходжанне: святы Павел перасек Кіпр, а затым прыйшоў у Рым. Таму мы з’яўляемся спадкаемцамі аднолькавай апостальскай руплівасці і нас аб’ядноўвае адзін шлях – шлях Евангелля», – падкрэсліў ён.

«Гісторыя стварыла глыбокія падзелы паміж намі, але Святы Дух хоча, каб мы падыходзілі адзін да аднаго з пакорай і павагай. Ён заахвочвае нас не прымаць падзелаў мінулага», – адзначыў Францішак.

ав