Беларуская Служба

САЗ заявіла пра адсутнасць смерцяў пасля заражэння «Омікронам»

06.12.2021 09:26
У свеце не зафіксавана выпадкаў смерці ў выніку заражэння новым штамам каранавірусу «Омікрон».
W Wielkiej Brytanii stwierdzono już 246 przypadków zakażenia wariantem omikron
W Wielkiej Brytanii stwierdzono już 246 przypadków zakażenia wariantem omikron EPA/NEIL HALL / POOL

У свеце не зафіксавана ніводнага выпадку смерці ў выніку заражэння новым штамам каранавірусу «Омікрон». Пра гэта паведамілі ў Сусветнай арганізацыі здароўя (САЗ).

Раней экспарт САЗ Марыя ван Кэркхавэ ў інтэрв'ю тэлеканалу CBS адзначала, што пакуль праглядаецца тэндэнцыя больш лёгкага цячэння хваробы ў тых, хто заразіўся штамам «Омікрон». У той жа час навукоўцы і медыкі папярэджваюць, што трэба захоўваць асцярожнасць, бо мова ідзе толькі аб самым пачатку распаўсюджвання новага штаму.

Паводле словаў дырэктара праграмы САЗ па надзвычайных сітуацыях у галіне аховы здароўя Майкла Раяна, арганізацыі спатрэбіцца яшчэ некалькі тыдняў для вывучэння «Омікрону», каб канчаткова вызначыць ступень яго заразнасці і здольнасць выклікаць цяжкае цячэнне хваробы.

На гэты момант новы штам зарэгістраваны ўжо ў дзясятках краінаў. Ён выяўлены прыкладна ў адной трэці штатаў ЗША, аднак большасць новых цяжкіх выпадкаў захворвання звязана з варыянтам «дэльта», паведамілі амерыканскія інфекцыяністы.

Еўрапейскі цэнтр прафілактыкі і кантролю захворванняў папярэдзіў, што «Омікрон», які зʼявіўся ў лістападзе, у наступныя месяцы можа стаць прычынай прыкладна паловы ўсіх выпадкаў заражэння каронавіруснай інфекцыяй у Еўропе.

Многія ўрады ўводзяць паўторныя абмежаванні на паездкі і іншыя экстраныя меры – у спробе стрымаць з'яўленьне і распаўсюджванне віруса.

Штам «амікрон» быў знойдзены на поўдні Афрыкі ў пачатку лістапада. Паводле дадзеных САЗ, у гэтага варыянту вірусу мутацый больш, чым ва ўсіх вядомых раней штамаў. Гэтыя змены павялічваюць заразнасць «Омікрону», узмацняючы яго здольнасць звязвацца з рэцэптарамі, патэнцыйна падвышаючы ўзровень пранікнення ў клеткі чалавека.

"Радыё Свабода" / вх