Беларуская Служба

Дзяржсакратар ЗША: Калі Расія нападзе на Украіну, будуць сур'ёзныя наступствы

06.12.2021 11:32
Пра гэта Энтані Блінкен абвясціў у інтэрв'ю шведскаму тэлебачанню ў нядзелю.
US Secretary of State Antony Blinken.
US Secretary of State Antony Blinken.Photo: EPA/TOMS KALNINS

Энтані Блінкен паведаміў, што падчас сустрэчы з Сяргеем Лаўровым хацеў даць кіраўніку МЗС РФ зразумець, што наступствы ад магчымага паўторнага акту агрэсіі Расіі супраць Украіны будуць «сур'ёзнымі» і што для вырашэння рознагалоссяў паміж дзвюма краінамі існуе лепшы спосаб, а менавіта дыпламатыя, у прыватнасці, прымяненне мінскіх пагадненняў.

Адказваючы на пытанне вядучага аб тым, маюць на ўвазе ці «сур'ёзныя наступствы» ад магчымага нападу Расіі на Украіну «ваенныя наступствы», Блінкен заявіў наступнае:

«Мы далі вельмі ясна зразумець, што ў гэтага (магчымага нападу Расіі на Украіну. Будуць сур'ёзныя наступствы. Мы разглядаем, напрыклад, эканамічныя меры, якія аказалі б вельмі вялікі ўплыў, а таксама рэчы, ад якіх мы ўстрымліваліся ў мінулым, калі ў нас былі глыбокія рознагалоссі з Расіяй».

Чакаецца, што Байдэн і Пуцін 7 снежня правядуць перамовы ў рэжыме відэазванка, адной з галоўных тэмаў гэтай размовы будзе сітуацыя ва Украіне.

Раней, 3 снежня, міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў у артыкуле, апублікаваным аналітычным цэнтрам  Atlantic Council, заклікаў заходнія краіны аказаць падтрымку ў выпадку магчымай агрэсіі з бакоў Расіі.

Паводле Deutsche Welle / вх