Беларуская Служба

Папа рымскі Францыск анансаваў сустрэчу з патрыярхам Кірылам. І заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Маскву

06.12.2021 18:30
 Папа рымскі Францыск і Патрыярх Кірыл сустракаліся толькі аднойчы.
Synod zwołał papieżFranciszek
Synod zwołał papież FranciszekPAP/EPA/FABIO FRUSTACI

Кіраўнік каталіцкага касцёлу дапускае, што сустрэча можа адбыцца ў Фінляндыі ці ў Маскве, куды ён, паводле яго слоў, гатовы прыехаць.

"Каб гаварыць з братам, не патрэбны пратаколы", — заявіў Папа рымскі Францыск.

У сваю чаргу мітрапаліт Іларыён заявіў, што некалькі гадоў таму кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы сапраўды запрашалі ў Фінляндыю, але з таго часу "шмат вады сышло", і цяпер падрыхтоўка гэтага візіту прыпыненая. Іларыён дадаў, што ў канцы снежня правядзе сустрэчу з Папам Францыскам, на якой будзе абмяркоўвацца ў тым ліку сустрэча пантыфіка з патрыярхам Кірылам.

Ні месца, ні дата гэтай сустрэчы пакуль не вызначаны, зазначыў мітрапаліт.

Да гэтага Папа рымскі Францыск і Патрыярх Кірыл сустракаліся толькі аднойчы, у 2016 годзе на Кубе. Гэта была першая сустрэча кіраўнікоў рымска-каталіцкай і рускай праваслаўнай цэркваў пасля Вялікага расколу 1054 года, калі хрысціянская царква падзялілася на каталіцкую і праваслаўную.

Паводле meduza.io /вх