Беларуская Служба

Прывівацца супраць COVID-19 можна двума рознымі прэпаратамі

07.12.2021 17:32
Такая схема вакцынацыі дае добры імунны адказ, лічаць прадстаўнікі EMA i ECDC.
a  COVID-19.
Вакцынa супраць COVID-19.Autorstwa U.S. Secretary of Defense - https://www.flickr.com/photos/secdef/50744856076/, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=97927717

Увядзенне спачатку мРНК-вакцыны, а затым вектарнага прэпарата супраць COVID-19 дае добры імунны адказ. Такая схема можа быць выкарыстана як для асноўнага курсу вакцынацыі з двума дозамі вакцыны, так і для бустэрнай вакцынацыі, абвясцілі ў аўторак Еўрапейскае агенцтва лекавых сродкаў(EMA) і Еўрапейскі цэнтр прафілактыкі і кантролю захворванняў (ECDC).

Нагадваем, для выкарыстання на тэрыторыі Еўрасаюза былі адобраныя дзве вектарныя вакцыны супраць COVID-19, вытворчасці кампаній AstraZeneka і Johnson & Johnson, а таксама прэпараты канцэрнаў Pfizer/BioNTech і Moderna, якія выкарыстоўваюць тэхналогію мРНК.

У апублікаваным у аўторак прэс-рэлізе Еўрапейскае агенцтва лекавых сродкаў і Еўрапейскі цэнтр па прафілактыцы і кантролю захворванняў паўтараюць свой заклік да ўсіх грамадзян ЕС прайсці поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19 і прытрымлівацца рэкамендацый па для бустэрнай вакцынацыі.

PAP/аз

Больш за 3,7 мільёна палякаў прывіліся бустэрнай дозай вакцыны супраць COVID-19

07.12.2021 16:31
Поўны цыкл вакцынацыі супраць каранавіруса прайшлі больш за 20,5 мільёна палякаў.