Сёння пачынаецца Саміт за дэмакратыю, арганізаваны прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. У двухдзённай віртуальнай сустрэчы прымуць удзел прадстаўнікі больш за 100 краін і некалькіх дзясяткаў міжнародных інстытутаў, а таксама няўрадавых арганізацый. Польшчу будзе прадстаўляць прэзідэнт Анджэй Дуда.
Панэльныя дыскусіі ў рамках саміту з удзелам прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый з усяго свету працягваюцца з учорашняга дня. Сёння пачынаецца палітычная частка саміту, якую адкрые Джо Байдэн.
«Саміт для дэмакратыі стане магчымасцю сустрэцца з амерыканскімі палітыкамі, грамадскімі актывістамі і замежнымі лідарамі, якія маюць розны досвед, каб абмеркаваць пытанні ўмацавання дэмакратыі, абароны ад аўтарытарызму, барацьбы з карупцыяй і павагі правоў чалавека», – заявіла прэс-сакратар прэзідэнта ЗША Джэн Псакі.
Каментатары звяртаюць увагу, што адзінай краінай ЕС, якая не была запрошаная на саміт з’яўляецца Венгрыя. Таксама запрашэнняў не атрымалі Кітай, Расія і Турцыя.
IAR/аз