Су-35Автор: Rulexip - собственная работа, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=23019997
Расійскія знішчальнікі адсочвалі тры французскія самалёты ў міжнароднай паветранай прасторы над Чорным морам. Як паведамляе Міністэрства абароны Францыі, два баявыя самалёты і самалёт-запраўшчык выконвалі назіральную місію НАТА. Французскія самалёты адсочвалі два расійскія знішчальнікі. Расейцы не парушылі ходу місіі.
Гэта быў другі падобны інцыдэнт на гэтым тыдні. Учора расійскія знішчальнікі адсочвалі яшчэ два французскія самалёты. Паводле расійскіх уладаў, самалёты павінны былі прадухіліць уварванне французскіх машын у паветраную прастору Расіі.
IAR/аз