Нікарагуа разрывае дыпламатычныя адносіны з Тайванем і пераносіць сваю амбасаду ў Пекін, прызнаючы прынцып «адзінага Кітая». Згаданае рашэнне таксама распаўсюджваецца на ўсе іншыя кантакты і афіцыйныя адносіны, паведаміла ў чацвер МЗС краіны.
У заяве падкрэсліваецца, што «урад Кітайскай Народнай Рэспублікі з'яўляецца адзіным законным урадам, які прадстаўляе Кітай, і што Тайвань зʼяўляецца бясспрэчнай часткай кітайскай тэрыторыі».
Тайвань супрацоўнічаў з Нікарагуа перш за ўсё ў галіне сельскай гаспадаркі, аховы здароўя і жыллёвага будаўніцтва. Многія тайваньскія кампаніі вядуць бізнес у гэтай краіне з 1990-х гадоў.
Кітай, які лічыць Тайвань сваёй правінцыяй, выказаў сваё задавальненне згаданым рашэннем.
PAP/аз