G7 зойме цвёрдую пазіцыю адносна дзеянняў Расіі на мяжы з Украінай, паабяцала кіраўнік брытанскай дыпламатыі.
Вядучая сустрэчы кіраўнікоў дыпламатыі краін G7 у Ліверпулі Ліз Трас паўтарыла ранейшыя папярэджанні ў адрас Масквы і заявіла, што Крамлю не ўдасца выкруціцца ад адказнасці за агрэсію.
«Мы павінны перашкодзіць Расіі прыняць такія дзеянні», — сказала Ліз Трус. «Я адназначна кажу, што такім чынам Масква дапусціла б стратэгічную памылку», — дадала кіраўнік брытанскай дыпламатыі.
«Мы займаем цвёрдую пазіцыю супраць агрэсіі супраць Украіны. Калі б гэта адбылося, наступствы былі б сур'ёзныя».
Ліз Трус падкрэсліла, што ў гэтым кантэксце важна, каб Захад стаў незалежным ад расійскага газу. Яна дадала, што трэба зрабіць акцэнт на аднаўляльных крыніцах і ядзерных тэхналогіях.
Дыпламат заявіла, што хацела б абмеркаваць з Германіяй газапровад “Паўночная плынь”, і што ў яе ёсць пэўныя надзеі на тое, што зялёныя ў новым урадзе будуць выступаць супраць будаўніцтва газаправода.
ПР/юл