Больш за 70 чалавек загінулі ў выніку праходжання некалькіх магутных тарнада праз штаты Кентукі, Ілінойс, Тэнэсі і Місуры ў Злучаных Штатах. Мясцовыя ўлады заяўляюць, што канчатковы лік загінулых можа перавысіць 100 чалавек. У многіх месцах працягваюцца пошукі зніклых без вестак, таксама ў пошуках удзельнічае Нацыянальная гвардыя.
Лейтэнант Дын Пэтэрсан з паліцыі штата Кентукі паведаміў, што разбурэння, якія пакінулі пасля сябе тарнада, беспрэцэдэнтныя:
- Мы маем справу з чымсьці, чаго ніхто раней не адчуваў. Цяжка апісаць маштабы разбурэння. Тарнада літаральна змянілі аблічча гарадоў, якія мы ведаем. І ў нас няма поўнай карціны, таму што сонца яшчэ не ўзышло. Тарнада ўдарыла каля 21.30, і людзі адразу ж прыступілі да дзеяння. Мы падрыхтавалі цэнтры дапамогі пацярпелым, дзе мы можам аказаць медычную дапамогу. У нас таксама ёсць падрыхтаваны прытулак.
Усяго за некалькі гадзін над штатамі Ілінойс, Кентукі, Тэнэсі, Місуры, Арканзас і Місісіпі прайшло больш за 30 тарнада.
Самыя небяспечныя з іх прайшлі праз штат Кентукі, выклікаючы разбурэнні ў паласе даўжынёй амаль 400 кіламетраў – магчыма, самай доўгай у гісторыі. На сцежцы гэтага смерчу апынуўся дзесяцітысячны гарадок Мэйфілд, вялікая частка якога была зраўнаваны з зямлёй. Стыхія абрынулася, у прыватнасці, на фабрыку свечаў, дзе працавалі 110 чалавек. Некалькі дзясяткаў з іх, верагодна, загінулі.
iar/эж