У Балгарыі новая антыкарупцыйная партыя «Працягваем перамены» (ПП), якая перамагла на трэціх за год парламенцкіх выбарах, сфармавала ўрадавую кааліцыю, у якую ўвайшлі чатыры партыі. Сустаршыня ПП Кірыл Пяткоў у суботу, 11 снежня, перадаў прэзідэнту Румену Радзеву адпаведны ўрадавы праект. Непасрэдна перад гэтым Петкову, як кандыдату ад самай моцнай парламенцкай фракцыі, Радзеў даручыў сфармаваць новы ўрад. Чакаецца, што галасаванне парламента за зацвярджэнне новага ўрада адбудзецца ў панядзелак, 13 снежня.
«Нулявая талерантнасць да карупцыі будзе дэвізам нашай кааліцыі», – зноў заявіў прызначаны прэм'ер-міністрам Петкоў. Яго партыя перамагла на выбарах 14 лістапада, набраўшы 25,67% галасоў. Аднак кіраваць краінай яна можа толькі разам з партнёрамі па ўрадавай кааліцыі. Дамоўленасці аб яе фармаванні ўдалося дасягнуць з балгарскай сацыялістычнай партыяй (Былая Балгарская камуністычная партыя), папулісцкай партыяй «Ёсць такі народ», якую ўзначальвае музыкант і тэлевядоўца Славі Трыфанаў, і ліберальным альянсам «Дэмакратычная Балгарыя».
Прыярытэты палітыкі новага ўрада – рэформа судовай сістэмы, барацьба з карупцыяй, рашэнне праблемы роста цэнаў на электраэнергію і выхад з крызісу, звязанага з пандэміяй каранавіруса.
паводле dw.com/эж