"Учора адправіў, але, верагодна, рэгістрацыя будзе сённяшняй датай", — піша delfi.lt.
У пятніцу, 10 снежня, такую ж заяву падаў міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс.
Сёння гэтыя заявы прэм'ер-міністр абмяркуе з прэзідэнтам Гітанасам Наўседам.
Прычынай адставак стала сітуацыя з транзітам беларускіх калійных угнаенняў праз Літву. ЗША наклалі санкцыі на "Беларуськалій", таму Літва хоча адмовіцца ад транзіту беларускіх грузаў. Аднак "Беларуськалій" аплаціў пастаўкі авансам на некалькі месяцаў наперад. Вярнуць грошы літоўскі бок пакуль што не здолеў.
вх