Беларуская Служба

Часопіс Time назваў «Чалавека года – 2021»

13.12.2021 14:30
Гэта «чалавек, які аказвае незвычайны ўплыў на жыццё на Зямлі і патэнцыйна на жыццё па-за Зямлёй таксама».
Аўдыё

Папулярны амерыканскі часопіс Time прысвоіў званне «Чалавек года – 2021» прадпрымальніку, заснавальніку касмічнай кампаніі SpaceX і кіраўніку вытворцы электрамабіляў Tesla Ілану Маску.

«Чалавек, які аказвае незвычайны ўплыў на жыццё на Зямлі і патэнцыйна на жыццё па-за Зямлёй таксама», – ахарактарызаваў Маска галоўны рэдактар ​​Time Эдвард Фельзенталь.



За апошні год Ілон Маск стаў самым багатым чалавекам у свеце, Tesla заключыла самую буйную здзелку на пастаўку электрамабіляў у гісторыі і павысіла сваю капіталізацыю да трыльёна долараў, а SpaceX запусціла сваю першую камерцыйную місію ў космас і ўпершыню правяла паспяховыя выпрабаванні па пасадцы карабля для палётаў на Марс Starship.

вх