Група з 55 мігрантаў у нядзелю, 12 снежня паспрабавала перасекчы польска-беларускую мяжу недалёка ад вёскі Чарэмха на паўночным усходзе Польшчы, паведаміла Памежная варта ў твітэры.
«Адзін салдата польскай арміі атрымаў удар каменем у твар, яму была аказана даўрачэбная дапамога на месцы», – гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.
У гэтым месяцы памежнікі ўжо зафіксавалі больш за 600 спробаў незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы. З пачатку года такіх спробаў агулам было больш за 38,5 тысяч.
iar/эж