Беларуская Служба

За мінулыя суткі 29 чалавек незаконна спрабавалі перасекчы мяжу з Беларусі ў Польшчу

15.12.2021 09:49
Яны кідалі камяні ў функцыянераў польскіх службаў.
Аўдыё

Каля паўночы мяжу на ўчастку памежнай заставы ў Чарэмшы група з 40 агрэсіўных людзей спрабавала прарваць мяжу. Яны кідалі камяні ў функцыянераў польскіх службаў. Былі затрыманыя грамадзяне Ірака і Сірыі.

Прэс-сакратар Памежнай службы лейтэнант Ганна Міхальска паведаміла, што цяпер на беларускім баку знаходзіцца некалькі тысяч мігрантаў:

-Мы бачым, што беларускія службы прывозяць гэтых людзей у раён мяжы. Апошнім часам такіх спробаў найбольш адбылося ў раёне Чарэшмы ці Дубіч Царкоўных, таксама ў Мельніку. Там груп было найбольш.

Ганна Міхальска таксама паведаміла пра выратавальную аперацыю, якую ўчора правялі супрацоўнікі памежнай службы з пастоў у Міхалове і Нараўцы сумесна з пажарнай брыгадай.

-Мы заўважылі групу нелегальных мігрантаў, якая захрасла ў балотах. Нам удалося выцягнуць чатырох чалавек, двое з іх трапілі ў шпіталь. Іх стан задавальняючы, неўзабаве іх выпішуць. Праўдападобна, яны будуць складаць заявы аб міжнароднай абароне.

Ціск мігрантаў памяншаецца. Усяго некалькі тыдняў таму штодня адбывалася да 700 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы, у тым ліку некалькі масавых спробаў кожную ноч.

ав

Германія блакуе закупкі ў рамках НАТА для ўкраінскай арміі

14.12.2021 14:33
- Не правакуйце Расію – гэтая стратэгія не працуе і не будзе працаваць, – кажа міністр замежных спраў Украіны.