Беларуская Служба

Суд у Берліне прысудзіў да пажыццёвага зняволення грамадзяніна Расіі

15.12.2021 16:03
Вадзім Красікаў асуджаны за забойства ў 2019 годзе былога чачэнскага байца Зелімчана Чангашвілі.
Суд над Вадзімам КрасікавымPAP/EPA/Mika Savolainen / POOL

 Паводле суда, Красікаў супрацоўнічаў з расійскімі службамі.

Забойства Чангашвілі ўскалыхнула ўсім Берлінам. 23 жніўня 2019 года Вадзім Красікаў пад'ехаў да ахвяры на ровары і зрабіў тры стрэлы. 40-гадовы грузін чачэнскага паходжання загінуў на месцы. Драма адбылася ў парку сярод белага дня на вачах семʼяў.

Берлінскі суд мяркуе, што 56-гадовы злачынца дзейнічаў ад імя дзяржаўных органаў РФ. Нямецкія следчыя ўстанавілі, што Красікаў распрацаваў сваю ахвяру спосабам, падобным на падрыхтоўку нападу на Сяргея Скрыпаля.

Зелімчан Чангашвілі быў камендантам, які ваяваў пад камандаваннем чачэнскага паўстанца Шаміля Басаева. У Расіі яго лічылі тэрарыстам. У Берліне ён карыстаўся іншым прозвішчам.

Нямецкі суд прызнаў наўмысную і сурʼёзную віну Красікава, што выключае магчымасць скарачэння тэрміну пакарання. У 2019 годзе гэтае забойства прывяло да часовага ахалоджвання адносін паміж Берлінам і Масквой.

ав

ААН абвінаваціла талібаў у Афганістане ў здзяйсненні 72 пазасудовых забойстваў

15.12.2021 11:12
Іх ахвярамі сталі былыя афіцэры афганскіх сіл бяспекі і іншыя людзі, звязаныя з папярэдняй уладай.