Беларуская Служба

Прэзідэнт Украіны: санкцыі ЕС павінны прадухіліць эскалацыю, але быць адказам на яе

16.12.2021 09:36
«Наша дзяржава зацікаўлена ў моцнай палітыцы санкцый з мэтай прадухілення магчымай эскалацыі», – сказаў Уладзімір Зяленскі.
Уладзімір Зяленскі PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі не верыць у эфектыўнасць санкцыяў, уведзеныя супраць Масквы пасля магчымай эскалацыі агрэсіі супраць Украіны. Украінскі лідар прыняў удзел у саміце Усходняга партнёрства ў Бруселі. Уладзімір Зяленскі таксама размаўляў у нармандскім фармаце з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам і канцлерам Германіі Олафам Шольцам.

Прэзідэнт Украіны заявіў, што ён гатовы на любы фармат перамоваў з Расіяй, але для Кіева важнае і пытанне санкцый.

«Нам удалося растлумачыць еўрапейскім калегам, што палітыка санкцый пасля [эскалацыі] больш нікога не цікавіць – наша дзяржава зацікаўлена ў моцнай палітыцы санкцый з мэтай прадухілення магчымай эскалацыі», – сказаў Уладзімір Зяленскі. Ён дадаў ён, некалькі краін рашуча падтрымалі гэткае рашэнне.

Тым часам кіраўнічка Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што цяпер рыхтуецца новы пакет санкцый супраць Расеі ў выпадку паўторнага нападу на Украіну. «Калі Расія прыме агрэсіўныя меры супраць Украіны, кошт будзе вялізны, а наступствы сур'ёзныя», – запэўніла яна.

Нагадваем, пытанне агрэсіўных дзеянняў Расіі будзе абмяркоўвацца таксама падчас сённяшняга саміту ЕС у Бруселі.

IAR/аз