Беларуская Служба

Палякі з Віленшчыны атрымалі калядныя падарункі з Польшчы

18.12.2021 18:11
Калядныя падарункі атрымаюць самыя патрабуючыя сем'і з некалькіх мястэчак пад Вільняй.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePhoto: StockSnap/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскі нацыянальны фонд сёння паставіў на Віленшчыну калядныя падарункі. Іх атрымаюць жыхары Літвы, у тым ліку і тамтэйшыя палякі. У кампаніі «Падарунак на Крэсы»(«Paczka na Kresy») прынялі ўдзел таксама вайскоўцы НАТА, у асноўным амерыканцы.

Учора па ініцыятывe Польскага нацыянальнага фонду, амерыканскія жаўнеры знаёміліся ў Вільні з гісторыяй Рэчы Паспалітай.

Як паведаміў Цэзары Юркевіч з праўлення Польскага нацыянальнага фонду, ідэя набліжэння гісторыі Польшчы партнёрам па НАТА з’яўляецца следствам супрацоўніцтва з Батальённай баявой групай НАТА з Бемова Піскага.
Кампанію «Падарунак на Крэсы» шмат гадоў працягвае фонд «Крэсы ў патрэбе – палякі палякам», у ёй таксама бяруць удзел валанцёры з Польшчы.

Калядныя падарункі атрымаюць самыя патрабуючыя семʼі з некалькіх мястэчак пад Вільняй.

* Крэсы – тэрмін у польскай гістарыяграфіі, землі, якія належаць сёння Беларусі, Украіне і Літве.

IAR/аз