Сёння ў Парыжы адбудзецца фінал конкурсу песні непаўналетніх выканаўцаў – дзіцячае «Еўрабачанне». На ім выступяць музыкі з 19 краін. Сярод фаварытаў спаборніцтваў згадваецца прадстаўніца Польшчы Сара Джэймс (Sara James).
Фінал дзіцячага «Еўрабачання» пройдзе на парыжскай сцэне «La Seine musicals». Спаборніцтвы працягнуцца больш за дзве гадзіны.
Польшчу прадставіць песня «Somebody» у выкананні Сары Джэймс, 13-гадовая спявачка выступіць у пачатку канцэрта з трэцім стартавым нумарам. На думку спецыялістаў, фаварыты конкурсу – выканаўцы з Грузіі, Македоніі, Італіі, Арменіі і Польшчы.
Пераможцу дзіцячага «Еўрабачання» выберуць інтэрнэт-карыстальнікі і журы артыстаў і музычных спецыялістаў.
Год таму Францыя перамагла ў дзіцячым «Еўрабачанні». У 2018 і 2019 гадах галоўны прыз заваявалі прадстаўнікі Польшчы.
IAR PR/нг