Прэзідэнт Анджэй Дуда адпраўляецца ва Украіну, дзе разам з лідарамі Літвы і Украіны: Гітанасам Наўседай і Уладзімірам Зяленскім у панядзелак возьме ўдзел у саміце Люблінскага трохкутніка.
Прэзідэнты Дуда, Наўседа і Зяленскі сустрэнуцца ў Гуце ва Украіне, каб абмеркаваць сітуацыю ў рэгіёне.
«Мэтай саміту Люблінскага трохкутніка з'яўляецца падтрымка Украіны, якая можа пацярпець ад расійскай агрэсіі і правакацый», – заявіў кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі прэзідэнта Якуб Кумох. Ён падкрэсліў, што саміт стане яшчэ адной нагодай выказаць падтрымку Украіне, што Польшча і Літва падтрымліваюць яе ўваход у паўночнаатлантычны альянс.
«Прэзідэнты Дуда і Наўседа нядаўна ўдзельнічалі ў размове бухарэсцкай дзявяткі з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам, і там было ясна сказана, што пра будучую еўраатлантычную інтэграцыю Украіны павінны вырашаць самі ўкраінцы, а не хтосьці іншы», – падкрэсліў міністр.
Люблінскі трохкутнік – гэта фармат трохбаковай супрацы паміж Польшчай, Літвой і Украінай. Ён быў створаны ў 2020 годзе, і яго мэта – паглыбленне палітычнага, эканамічнага і грамадскага супрацоўніцтва гэтых краін і падтрымка еўраатлантычных амбіцыяў Украіны.
PAP/нг